Skip to content

Latest commit

History

History
341 lines (263 loc) · 14.5 KB

9_lecture.md

File metadata and controls

341 lines (263 loc) · 14.5 KB

9. Асацыяцыі Active Record

Паставім новую задачу. Дадзім магчымасць выкладчыку-карыстальніку нашага прыкладання весці некалькі курсаў. У сваю чаргу, кожны з курсаў будзе мець пэўных наведвальнікаў. Rails дазваляе усталёўваць сувязі (асацыяцыі) паміж мадэлямі. Цягам занятка, мы разбярэмся, як гэта працуе.

Пачнем са стварэння мадэлі Course з атрыбутам name:

$ rails g model course name:string --no-test-framework

Створым адпаведны кантролер:

$ rails g controller courses index show  --no-helper --no-assets --no-test-framework

Маршрут статычнай старонкі course i саму старонку app/views/pages/course.html.erb зараз можна выдаліць. Згенераваныя маршруты для курсаў заменім на больш звыклыя рэсурсныя:

# config/routes.rb
Rails.application.routes.draw do
root  'pages#home'

get 'mentor' => 'mentor#index'

controller :sessions do
get  'login' => :new
post 'login' => :create
delete 'logout' => :destroy
end

resources :testimonials, only: [:index, :new, :show, :create, :destroy]
resources :courses, only: [:index, :show]

resources :students
end

Не забываем абнавіць адпаведную спасылку у навігацыі:

# app/views/shared/_header.html.erb

<%= link_to 'Courses', courses_path %>

Для таго, каб стварыць узаемасувязь (асацыяцыю) паміж курсамі і студэнтамі на узроўне дадзеных, неабходна дадаць у табліцу students слупок з ідэнтыфікатарамі курсаў:

$ rails g migration AddCourseToStudent course:belongs_to

Такім чынам, кожны студэнт можа быць прывязаны да пэўнага курса. У сваю чаргу, кожны курс можа мець шмат студэнтаў. Гэта усяго толькі адзін з варыянтаў рэалізацыі сувязяў. Усе залежыць ад патрабаванняў да дадзеных: напрыклад, можна будзе змяніць сувязі такім чынам, каб студэнт мог наведваць некалькі курсаў.

Зараз трэба прапісаць гэтыя залежнасці у мадэлях. Пазначым у мадэлі Course, што курс можа мець шмат студэнтаў. Заадно дададзім валідацыі:

# app/models/course.rb
class Course < ActiveRecord::Base
has_many :students
validates :name, presence: true, uniqueness: true
end

І зваротная залежнасць. Кожны студэнт належыць курсу:

# app/models/student.rb
belongs_to :course

Давайце дададзім яшчэ адзін слупок да табліцы студэнтаў, у якім будзем захоўваць імя heroku-прыкладання:

$ rails generate migration AddHerokuAppToStudents heroku_app:string

Не забываем дадаць адпаведнае поле у форму студэнта:

# app/views/students/_form.html.erb

<%= f.label 'Heroku app name', class: 'col-md-4 control-label' %>

<%= f.text_field :heroku_app, class: 'form-control' %>

Каб паглядзець на справе, як працуюць асацыяцыі, давайце запоўнім табліцу students дадзенымі. Мы зробім гэта праз seeds файл, які зможам змяняць у будучыні у выпадку мадыфікацыі структуры дадзеных. На пачатковых этапах распрацоўкі гэта добрая практыка, з дапамогай якой можна сэканоміць шмат часу і пазбегнуць "малпавай" працы. Таксама дадамо дадзеныя для курса, каб не марнаваць час на стварэнне формы і адпаведных дзеянняў для кантроллера (вы ужо можаце зрабіць гэта самі).

# db/seeds.rb
# drop courses and students
puts 'Drop students...'
Student.delete_all
puts 'Drop courses...'
Course.delete_all

# create courses
puts 'Creating courses...'
courses = Course.create!([
{ name: 'Building web applications with Ruby on Rails' },
{ name: 'HTML & CSS basics' }

# create students
puts 'Creating students...'
students = [

github_user: 'alesdrobysh',
name: 'Ales',
course: courses[0],
heroku_app: 'sleepy-lowlands-6650'

github_user: 'qwerchenok',
name: 'Alexey',
course: courses[0],
heroku_app: 'satdatabase'

github_user: 'alberteinstein',
name: 'Albert',
course: courses[1],
heroku_app: nil

students.map { |s| Student.create!(s) }

Заўважце, што спачатку мы выдаляем ўсе запісы студэнтаў і курсаў, а потым ствараем новыя запісы. Таксама паглядзіце, як перадаецца асацыяцыя з курсам падчас стварэння запіса студэнта. Ну і пазнаёмцеся з метадам map.

Каб запоўніць БД дадзенымі seed-файла, трэба выканаць каманду

$ rake db:seed

Дадаем стандартныя дзеянні у кантролер курсаў:

# app/controllers/courses_controller.rb
class CoursesController < ApplicationController
def index
@courses = Course.all
end

def show
@course = Course.find(params[:id])
end
end

Дадаем старонку са спісам курсаў:

```ruby
# app/views/courses/index.html.erb

Courses

<%= render @courses %>

І адпаведны частковы шаблон:

# app/views/courses/_course.html.erb
<%= link_to course.name, course_path(course), class: 'list-group-item' %>

Зараз давайце абнавім старонку студэнта, дададзім спасылкі на GitHub і на Heroku. Для таго, каб не перагружаць шаблон, створым адмысловыя метады-хэлперы для спасылак:

# app/helpers/students_helper.rb
module StudentsHelper

def github_link(student)
link_to 'GitHub account', "https://github.com/#{student.github_user}",
target: '_blank', class: 'list-group-item'
end

def heroku_link(student)
link_to 'Heroku application', "https://#{student.heroku_app}.herokuapp.com/",
target: '_blank', class: 'list-group-item' if student.heroku_app
end
end

Выносіць логіку з прадстаўленняў - добрая практыка. Хэлперы вельмі добра падыходзяць для гэтага, асабліва калі гэтыя метады выкарыстоўваюцца у розных файлах view.

Зараз можна выкарыстаць гэтыя метады на шаблоне студэнта:

# app/views/students/show.html.erb

<%= @student.name %>

<%= github_link(@student) %>
<%= heroku_link(@student) %>

<% if session[:mentor_id] %>
<%= link_to "edit", edit_student_path(@student), class: 'btn btn-default' %>
<%= link_to 'delete', @testimonial, method: :delete, class: 'btn btn-danger',
data: { confirm: "You sure?" } %>
<% end %>

Заўважце, што спасылка на хероку дадаецца толькі у тым выпадку, калі ёсць значэнне heroku_app.

Дзякуючы асацыяцыям Active Record, мы можам атрымаць спіс студэнтаў курса. Rails стварае для нас асацыятыўныя метады для маніпуляцыі дадзенымі, напрыклад: course.students - гэты метад верне усіх студэнтаў курса. Альбо student.course - верне курс студэнта. Альбо course.students.count - падлік запісаў студэнтаў у БД з адпаведным course_id. Прычым гэтыя метады робяць вельмі разумныя запыты у БД, напрыклад, калі мы падлічваем студэнтаў пэўнага курса, падлік робіцца непасрэдна ў БД, без неабходнасці выцягваць УСІХ студэнтаў. Падлічваюцца толькі студэнты з адпаведным course_id. На мове SQL гэта выглядае прыкладна так:

SELECT COUNT(*) FROM "students" WHERE "students"."course_id" = $1  [["course_id", 4]]

Заўсёды трымайце у галаве, што кожны запыт да БД робіць нагрузку на выша прыкладанне і узаемадзеянне з БД - гэта тонкае у перформансе (прадукцыйнасці) вэб-прыкладання.

Перададзім на старонку кожнага курса студэнтаў адпаведнага курса і колькасць студэнтаў гэтага курса. Дзякуючы асацыятыўным метадам і ўжо гатоваму частковаму шаблону студэнта гэта задача робіцца супер-простай:

# app/views/course/show.html.erb

<%= @course.name %>

Students count: <%= @course.students.count %>

<%= render @course.students%>

Разгледзім больш складаную задачу з сувязямі. Звяжам студэнтаў з выкладчыкам праз курсы. Для гэтага выкарыстаем тыпы сувязі has_many through і has_one through. Зараз разбярэмся, як гэта выглядае на узроўні мадэляў.

Выкладчык можа весці некалькі курсаў, у сваю чаргу, у выкладчыка ёсць студэнты, якія ходзяць на гэтыя курсы:

# app/models/mentor.rb
has_many :courses
has_many :students, through: :courses

Студэнт ходзіць на курс, у сваю чаргу гэты курс вядзе выкладчык, таму у студэнта ёсць адзін выкладчык:

# app/models/student.rb
belongs_to :course
has_one :mentor, through: :course

У курса можа быць шмат студэнтаў і адзін выкладчык:

# app/models/course.rb
has_many :students
belongs_to :mentor

Мы звязалі две мадэлі (ментар і студэнт) праз трэцюю мадэль (курс).

Для таго, каб асацыятыўныя метады працавалі, трэба дадаць міграцыю, якая дадасць слупок з id выкладчыка у табліцу курсаў:

$ rails g migration AddMentorToCourse mentor:references

Тып references - гэта тое ж самае, што belongs_to. Заўважце, што табліцу студэнтаў мы не чапаем. Сувязь студэнт-выкладчык мы рэалізавалі на узроўні мадэляў і праз табліцу courses.

Зараз трэба дадаць сувязь курсаў з выкладчыкам у базе дадзеных, зробім гэта праз seed-file. Трэба абнавіць кавалак кода, які стварае курсы:

# create courses
puts 'Creating courses...'
mentor = Mentor.find_by_name('micrum')
courses = Course.create!([
{ name: 'Building web applications with Ruby on Rails', mentor: mentor},
{ name: 'HTML & CSS basics', mentor: mentor }

Абнавім кантролер:

# app/controllers/mentor_controller.rb
def index
@mentor = Mentor.find_by(id: session[:mentor_id])
@courses = @mentor.courses
end

Абнавім адмін-старонку, дададзім інфамацыю пра курсы і студэнтаў:

# app/views/mentor/index.html.erb

Welcome Admin!

Current courses:

<%= render @courses %>

Total students count: <%= @mentor.students.count%>

Звярніце увагу, якім добрым было рашэнне загадзя стварыць частковы шаблон app/views/courses/_course.html.erb. І паглядзіце, якую добрую працу робяць для нас асацыяцыі Active Record. Мы на index старонцы Ментара можам атрымаць дадзеныя мадэлі Студэнта без умяшальніцтва у кантролер. Я ужо не кажу пра тое, насколькі легкімі і лексічна простымі з'яўляюцца асацыятыўныя метады, якія даюць вялікія магчымасці для працы з дадзенымі у вашым Rails application.

Падрабязней пра асацыяцыі чытайце у гайдах. Гэта апошняя фундаментальная тэма нашага курса. Зараз вы ўжо здольныя будаваць паўнавартасныя дынамічныя web-прыкладанні з дапамогай Rails. Дык працуйце!

<< папярэдні занятак наступны занятак >>