Skip to content

Latest commit

History

History
353 lines (274 loc) · 14.8 KB

8_lecture.md

File metadata and controls

353 lines (274 loc) · 14.8 KB

8. Аўтарызацыя. Фільтры Action Controller. CRUD

Аўтарызацыя у Rails. Фільтры Action Controller

На мінулым занятку мы навучыліся ствараць сессіі. Але таксама трэба даваць магчымасць карыстальніку выдаляць сессіі. Гэта прынцыповае пытанне бяспекі. Уявіце, што б было, калі б у вэб-прыкладаннях не было магчымасці скончыць сессію (выйсці)? Выдаліць сессію у Rails даволі проста:

# app/controllers/sessions_controller.rb
def destroy
session[:mentor_id] = nil
redirect_to root_url
end

Мы проста перадаем значэнне nil запісу id ментара у сесіі карыстальніка.

У нас ужо ёсць усе патрэбныя маршруты для кіравання сесіямі. Давайце абнавім навігацыйную панель, каб карыстальніку было зручна кіраваць сесіямі:

# app/views/shared/_header.html.erb

<%= link_to 'Home', root_path %>

<%= link_to 'Course', course_path %>

<%= link_to 'Testimonials', testimonials_path %>

<% if session[:mentor_id] %>

<%= link_to 'Admin', mentor_path %>

<%= button_to 'Logout', logout_path, method: :delete, class: 'btn navbar-btn' %>

<% else %>
<%= link_to 'Login', login_path, class: 'btn btn-default navbar-btn pull-right' %>
<% end %>

Тут мы правяраем ці прысутнічае id ментара у дадзеных сесіі. Калі так, значыць карыстальнік ужо ўвайшоў на сайт і мы адлюстроўваем кнопку выхада, якая выклікае дзеянне destroy() кантролера Sessions. Таксама адлюструем спасылку на адміністрацыйную старонку. У адваротным выпадку паказаем кнопку увахода.

Мы ўжо можам вызначыць, ці прайшоў карыстальнік аўтэнтыфікацыю, а значыць самы час заняцца аўтарызацыяй. Мы абмяжуем правы доступа да нашай, пакуль што поўнасцю даступнай, адміністрацыйнай старонкі.

Мы зробім гэта з дапамогай фільтра. Фільтр - гэта метад, які можа перарываць (перахопліваць) цыкл запыта. Напрыклад, метад фільтра before_action() запускаецца перад выкананнем дзеянняў кантроллера.

Зараз мы створым метад, які будзе правяраць, ці аўтарызаваны карыстальнік. Мы змясцім такі метад-фільтар у Application кантролер, для таго, каб можна была выкарыстаць яго у розных кантролерах (бо усе нашы кантролеры спадкуюцца ад гэтага кантролера).

# app/controllers/application_controller.rb
class ApplicationController < ActionController::Base
protect_from_forgery with: :exception

protected

def authorize
unless Mentor.find_by(id: session[:mentor_id])
redirect_to login_url, notice: 'Please log in'
end
end
end

Тут усё проста: калі ў сесіі карыстальніка не захоўваецца id ментара, значыць ён не аўтарызаваны і замест дзеяння, для якога прымяняеццца фільтр, адбываецца перанакіраванне на старонку увахода.

Зараз мы прымянім гэты метад да кантролера Ментара.

# app/controllers/mentor_controller.rb
before_action :authorize

Даданне гэтага радка перахоплівае усе запыты да усіх дзеянняў кантроллера. У нашым выпадку толькі адно дзеянне - index() (яму адпавядае адміністрацыйная старонка).

Паспрабуйце зараз зайсці на старонку /mentor - нічога не атрымаецца без аўтарызацыі. Падрабязней пра фільтры - тут.

Мы рэалізавалі простую аўтарызацыю: вызначаем ролю карыстальніка і паказваем ці не паказваем старонку у залежнасці ад гэтай ролі, якая вызначаецца праз аўтэнтыфікацыю. А што наконт узаемадзеяння з базай дадзеных?

Натуральна, мы можам абмежаваць доступ не толькі да дзеянняў, якія рэалізуюцца праз GET-запыты, але і да астатніх. У нашым прыкладанні напісанне водгукаў не патрабуе аўтэнтыфікацыі, а значыць высокая верагоднасць атрымання спам-паведамленняў. Таму варта даць магчымасць адміну выдаляць такія запісы.

Перш за ўсё дададзім маршрут destroy:

# app/config/routes.rb
resources :testimonials, only: [:index, :new, :show, :create, :destroy]

І дзеянне:

# app/controllers/testimonials_controller.rb
def destroy
Testimonial.find(params[:id]).destroy
redirect_to testimonials_url
end

Зараз можна дадаць кнопку выдалення на старонку водгука:

# app/views/testimonials/show.html.erb

<%= @testimonial.user_name %>

<%= @testimonial.feedback %>

<% if session[:mentor_id] %>
<%= link_to 'delete', @testimonial, method: :delete, class: 'btn btn-danger',
data: { confirm: "You sure?" } %>
<% end %>

Кнопка не будзе адлюстроўвацца для неаўтарызаваных карыстальнікаў, але для поўнай бяспекі мы павесім яшчэ фільтр на дзеянне destroy():

#app/controllers/testimonials_controller.rb
before_action :authorize, only: :destroy

CRUD

Мы ужо ведаем, як рэалізаваць аўтарызацыю, таму, нарэшце можна прыступіць да стварэння RESTful рэсурсаў. Зараз можна не баяцца даваць аўтарызаванаму карыстальніку узамадзейнічаць з базай данных. Мы ужо стварылі мадэль Student. Давайце дазволім нашаму ментару весці улік студэнтаў, выдаляць, абнаўляць, ствараць новыя запісы. Пры гэтым дадзім доступ неаўтарызаваным карыстальнікам толькі да дзеяння index са спісам студэнтаў і show з канкрэтным запісам.

Давайце дададзім паўнавартасны рэсурсны маршрут. Такі маршрут злучае HTTP-метады з дзеяннямі кантролера. Пры гэтым дзеянні адлюстроўваюцца з аперацыямі у базе дадзеных.

# config/routes.rb
resources :students

Каб было наглядней, паглядзіце гэтую узаемасувязь самі:

$ rake routes

Зараз створым кантролер і дададзім дзеянні, аналагічныя кантролеру водгукаў:

# app/controllers/students_controller.rb
class StudentsController < ApplicationController

before_action :authorize, except: [:index, :show]

def index
@students = Student.all
end

def new
@student = Student.new
end

def show
@student = Student.find(params[:id])
end

def create
@student = Student.new(student_params)
if @student.save
redirect_to @student
else
render 'new'
end
end

def edit
@student = Student.find(params[:id])
end

def update
@student = Student.find(params[:id])
if @student.update_attributes(student_params)
redirect_to @student
else
render 'edit'
end
end

def destroy
Student.find(params[:id]).destroy
redirect_to students_url
end

private

def student_params
params.require(:student).permit(:github_user, :name)
end
end

Нічога новага. Тут мы выкарыстоўваем фільтр на усіх дзеяннях, акрамя index і show. Таксама паглядзіце на дзеянне update. Для таго каб абнавіць аб'ект, мы спачатку выклікаем форму (дзеянне edit). У гэтым дзеянні мы кладзем у зменную экземпляра аб'ект класа студэнт, які знаходзім у базе па id (id перадаецца як параметр у URL). Затым адлюстроўваем форму і праз форму ужо можам выканаць дзеянне update(), якое і абнавіць запіс у базе дадзеных.

Адлюстраванне дзеянняў на аперацыі базы дадзеных - гэта CRUD (create, read, update, destroy).

Каб рашыць нашую задачу, засталося толькі дадаць адпаведныя views. Усё трывіяльна, па аналогіі з водгукамі:

Адлюстроўваем спіс студэнтаў (кнопку 'new student' паказваем толькі ментару):

# app/views/index.html.erb

Students

<% if session[:mentor_id] %>

<%= link_to 'Add new student', new_student_path, class: 'btn btn-primary btn-lg' %>

<% end %>

<%= render @students %>

Частковы шаблон:

# app/views/students/_student.html.erb
<a href="<%= student_path(student) %>" class="list-group-item">
<%= student.name %>

Github username: <%= student.github_user %>

Старонка студэнта са спасылкай на дзеянне edit:

# app/views/students/show.html.erb

<%= @student.name %>

<%= @student.github_user %>

<% if session[:mentor_id] %>
<%= link_to "edit", edit_student_path(@student), class: 'btn btn-default' %>
<%= link_to 'delete', @student, method: :delete, class: 'btn btn-danger',
data: { confirm: "You sure?" } %>
<% end %>

Спасылкі на рэдагаванне і выдаленне студэнтаў паказваем толькі аўтарызаванаму карыстальніку. Як я ўжо казаў, рэдагаванне рэалізуецца праз форму, такім чынам, нам патрэбны две формы: для дзеянняў new і edit. Але навошта рабіць две аднолькавыя формы, калі мы умеем ствараць частковыя шаблоны?

#app/views/students/_form.html.erb
<%= form_for @student, html: {class: 'form-horizontal center'} do |f| %>

<% if @student.errors.any? %>

<%= pluralize(@student.errors.count, "error") %> on form.

<% @student.errors.full_messages.each do |message| %>

* <%= message %>

<% end %>

<% end %>

<%= f.label :name, class: 'col-md-4 control-label' %>

<%= f.text_field :name, class: 'form-control' %>

<%= f.label :github_user, class: 'col-md-4 control-label' %>

<%= f.text_area :github_user, class: 'form-control' %>

<%= f.submit "#{action_name} student", class: 'btn btn-large btn-primary' %>
<% end %>

Тут мы выкарысталі інтэрпаляцыю для таго, каб адлюстраваць назву кнопкі адпаведную дзеянню <%= f.submit "#{action_name} student", class: 'btn btn-large btn-primary' %>.

Засталося толькі адрэндэрыць гэтую форму на views new і edit:

#app/views/students/new.html.erb

New student

<%= render 'form'%>
#app/views/students/edit.html.erb

Edit student

<%= render 'form'%>

Зараз можна абнавіць навігацыю і прыступіць да запаўнення базы студэнтаў непасрэдна праз web-інтэрфэйс.

<%= link_to 'Home', root_path %>

<%= link_to 'Course', course_path %>

<%= link_to 'Testimonials', testimonials_path %>

<%= link_to 'Students', students_path %>

Не забываем абнавіць Хероку:

$ git push heroku master

Такім чынам, у нас ужо ёсць паўнавартаснае web-прыкладанне з сістэмай аўтэнтыфікацыі і адміністрацыйнай часткай. Наша прыкладанне разгорнута на воблачным серверы і узаемадзейнічае з базай дадзеных. Пагадзіцеся, ужо някепскі вынік, улічваючы прастату з якой мы гэта зрабілі. На астатніх занятках мы пашырым функцыянал прыкладання і зробім яго больш інтэрактыўным.

<< папярэдні занятак наступны занятак >>